вёска ў Навасвержанскім с/с Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., на аўтадарозе Стоўбцы—Івацэвічы. Цэнтр калгаса. За 6 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Стоўбцы, 81 км ад Мінска. 610 ж., 261 двор (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1770).